Ты хацеў не з’яджаць з Барселоны,
Не вяртацца ў адвечны праклён.
Ты хацеў вандраваць незнаёмым
Між Саградай, Рамблай, Камп Ноў.
Ты хацеў на Мантжуік узняцца,
Быццам птушка над горадам сноў.
Табе карцела ў сненнях застацца
Там, сарданай дзе ўз’юшана кроў.
Ты хацеў разняволеным казкай
Гэту казку, як верш свой, пісаць…
Ты прачнуўся. У Менску. Знянацку –
Нібы ў пеклавым чадзе вар’ят…
Колькi болю...паглядзI вакол,
Колькi болю...паглядзI вакол, тут таксама можна атрымліваць асалоду ад жыцця. Нажаль, ты сам гэтага не жадаеш... А можа жадаеш... Ёсць людзi якiя зробяць цябе шчаслівым!!!