Ты маме столькі слёз прынёс,
Што сам акамянеў.
I дзічкай горкаю ты ўзрос
Між пладавітых дрэў.
У дзень праменны, малады
У сад усе ідуць.
Зрываюць буйныя плады,
А дзічкі не бяруць.
Трываеш ты з апошніх сіл,
He падаеш яшчэ.
Трымаешся за небасхіл,
I пот з цябе цячэ.
Ды палкай па суках тваіх
Як жахне хлапчаня!
Каб ты спасціг за гэты міг
Сябе на схіле дня:
Як дзічкі трушчыць чаравік,
Вяшчуючы бяду.
Здалёк ратуе мамы крык:
— Іду, сынок, іду!..
ВЕЛЬМІ ШЧЫРА
вельмі шчыра
вельми харошы, праникнённы
вельми харошы, праникнённы верш!!!!!!!! Цудоуна!