Ты мне казала:
— Без цябе дайду дадому, адыдзі!
А вочы гаварылі:
— Правядзі...
Ты мне казала:
— Ну! Без рук! Пусці хутчэй!
А твае рукі:
— Прыгарні яшчэ!
Ты мне казала:
— He цалуй мяне, благі!
А губы зноў шапталі:
— Дарагі...
Ты мне казала:
— Што ты! Нельга! Цвёрда кажу я!
А сэрца стукала:
— Твая, твая...
I добра ўсё ж, што ў часе залатым
Паверыў я зусім не словам тым,
А твайму сэрцу,
трапяткім губам,
Рукам гарачым,
маладым вачам!
Аах,якi верш! Сама я
Аах,якi верш! Сама я дзяўчына, ведаю як iншы раз словы адрознiваюцца ад таго, што на самой справе адчувае сэрца. I толькi блiзкi па душы чалавек, каханы можа выявiць гэта.
Выдатна! Сапраўды такое
Выдатна! Сапраўды такое нярэдка здараецца, калі дзяўчыны кажуць адно, а маюць на ўвазе зусім іншае