Я насупраць цябе -
Ты смяешся - вочы ў вочы
Мы глядзім, нібы ў сне...
Насцігае подых ночы...
Ты насупраць мяне -
Усміхнуўся недарэчна;
Ўспамінаецца сардэчна -
Мабыць, ісціна ў віне...
На стале бялюткія рамонкі,
За вакном начныя матылькі...
Мы малюем новыя старонкі:
Двое закаханых сунуць лодку
Да крыштальнай, як сляза, ракі...
Мы гамонім - у небе зоры
Засцілае дымкай мглістай...
Мы гамонім - што нам мора -
Па калена!
Бо стаім мы разам у вадзе празрыстай.
Засвяцілася заранка на лугах расой іскрыстай...
Вось з'явіліся слязінкі ў вачах тваіх агністых,
Не крыўдуй, не хопіць часу на заранку,
Не крыўдуй, мая смуглявая каханка;
Не крыўдуй, тваёй усмешкай прамяністай
Разганю я хмары ў небе мглістым,
Толькі не крыўдуй - не псуй ты душу,
Бо і сам пакутаваць я мушу...
Супакойся, мілая, я побач,
Толькі вер - без веры я загіну.
Сонейка, цябе я не пакіну!
Злая горыч, злая ў сэрцы горыч...
Не, ніколі, не, ніколі не пакіну!!!
Хто я, Божа, хто я у гэтым свеце слізкім?
Хто я?! І навошта мне збавенне!,
Калі шчасце, што са мной было так блізка,
Падрубіў пад самае карэнне...
Не, святое дрэва не пакіну -
Высахне, палію сваёй крывёю -
І няхай у забыцці загіну -
За каханне ахвярую я сабою!
Ну а ты, чарнявая красуня,
Не супі брывоў бахчысарайскіх,
Я вярнуся, калі будзе поўня
На дняпроўскіх берагах ліпнянскіх...
Я вярнуся, і калі чакаеш,
То нарву тых дзьмухаўцоў прырэчных -
З імі на парозе ты спаткаеш -
І не будзе больш тых недарэчных
Чырваненняў! Абяцаю!
Буду ўсё жыццё кахаць сардэчна!
Абяцаю!
І калі навісне цемра Над жыццёваю дарогай,
І калі гадзіна прыйдзе
Ў шлях апошні адысці з заплечнай торбай -
Абяцаю! -
І няхай згнію ў брудзе
Я апошняй, самай гідкай брыддзю!,
Калі зноў парушу абяцанне -
Мне тады няма выратавання!!!
Я ўвесь зранены - прабраўся скрозь мільярды вострых "не",
Да парога змог дабрацца - павінюся я табе.
І калі ўсё ж кахаеш ты мяне,
То загоіш злыя раны, што ад "не",
Нашу цэльнасць больш не зранім вастрынёй,-
І калі спытаю, "так" адкажаш мне.