Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

...Ты нібы зноў купаешся ў рацэ

Сярэдняя: 4.5 (310 галасоў)

Нервова ў сне уздрыгвае стыхія.
Вартуе месяц зорак чараду.
Спакойны плаў, а берагі крутыя.
I п'е зара глыбокую ваду.

Расце трава пад буйнаю расою,
Тэмпература яснасці у руж.
Я захлынуся дзіўнай цішынёю
Бліз вёсачкі, што грэе сорак душ.

Лясоў і рэк высокая свабода,
Мне не з пляча з табою быць на «ты».
Спакон вякоў натуршчыца-прырода
Баялася людское слепаты.

О колькі пад нагамі красак стлела!
О колькі незаўважана цвіце!
Душа, ты, як ад болю, прасвятлела,
Ты нібы зноў купаешся ў рацэ.



Люблю чытаць вершы Яўгеніі

Люблю чытаць вершы Яўгеніі Янішчыц. Яны такія РОДНЫЯ, і незвычайна таленавіта напісаныя ! У кожным радку- мора цеплыні да землякоў, да любай Беларусі.

Цудоўная лірычная паэзія,

Цудоўная лірычная паэзія, напоўненая безліччу вобразных сродкаў!