Ты ночкаю каляднай варажыла
І ў воду воск напоўправідны ліла,
Цікавячы, што выхадзіла мне:
Курганчык... белы крыжык... так, магіла!
У гэты рок я буду ўжо ў труне.
І, броўкі хмурачы, са дна ўзяла
Ты белы воск, яго сціскала, мяла
І, смеючысь, сказала: «Дзе твой кон?
Дык чым бы моц яго нас ні спаткала —
Ў маіх руках, як воск, падасца ён».
1917 - 1909 = 8 (бясконцасць
1917 - 1909 = 8 (бясконцасць упоперак)
Ўжо колькі мне наваражылі,
А што збылося, а што не.
Але пытацца пра магілу
Мне не хацелася нідзе.
Цыганка бацьку майму крыла,
Што нешчаслівы буду я,
А па руке было два сына,
І надта доўгі шлях жыцця.
Мы самі месім нашу гліну.
Дапамагаюць, маюць плён.
Але з шагрэневым ухілам
Жаданні ведаць свой загон.
Мне вельми падабаецца гэты
Мне вельми падабаецца гэты верш!))