Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты прыйдзі

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)

Ты прыйдзі …І я табе дарую.
Толькі ты таксама мне даруй.
Першы раз цябе я пацалую,
Але ты на гэта не крыўдуй…
Не круўдуй , што я цябе кахаю-
Гэта Богам дадзена усё.
Не крыўдуй, што я сустрэч шукаю
І шукаць іх буду усё жыццё.
Не крыўдуй, што буду снежань помніць:
Ён такі чароўны для мяне!
Погляд мой тваю усмешку ловіць,
Ведаеш…мне цяжка без яе.
Нечага ўсё быццам не хапае,
Я блукаю ў свеце як у сне.
Вось жанчына нейкая штурхае
-“Выбачайце” – і далей ідзе.
Кожны дзень усё адно і тое:
Сустракаць світанак без цябе,
Усё цярпець і не крычаць ад болю
І адказваць праўдаю хлусне.
Назіраць за міргаценнем зорак
І адмерваць крокамі свій час,
Выбіраць хто сябар , а хто вораг
І не кпіць з таго , хто любіць з нас.
Ведаеш, мне хочацца вярнуцца
У той час , калі я быў з табой,
І ў апоўні момант азірнуцца
На тралейбус адышоўшы твой.
Ведаеш, мне хочацца спаткацца
Пад тым клёнам залацістым зноў
І так шчыра у любві прызнацца…
Можа нават без усякіх слоў.
Каб і зоры , каб і восень зналі,
Як жа моцна я цябе люблю!
Як у снах цябе заву начамі
І як Бога за цябе малюю



гэта будзе мой любiмы

гэта будзе мой любiмы

вельмi прыгожа i кранальна !

вельмi прыгожа i кранальна !