Ты што цяпер робіш? Чыім будзеш сынам?
Аб чым твае думкі? Што ў сэрцы тваім?
Мой мужны, адважны, адзіны мужчына,
Яшчэ незнаёмы, а ўжо дарагі.
Чакаю цябе сярод будняў зацятых,
Адчайных памылак і страт немалых.
І сны мае толькі табою заняты,
Мой мудры, цярплівы, надзейны, зямны.
Я ведаю: стрэнемся абавязкова.
Я веру: пачуюць нябёсы, зямля
Прызнанняў нясмелых адвечныя словы:
— Кахаю...
— Таксама...
— Да скону...
— І я...