Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты стаяла ў белым адзенні...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ты стаяла ў белым адзенні,
Вецер дзьмуў на твае валасы.
Адзінота, як цемры стварэнне,
У думках блытала галасы.

Дзесьці граў на скрыпцы музыка,
Ледзьве чутна, не чуў ніхто.
У адзіноце гучала скрыпка
Нібы нудны знаёмы сон.

Гэта ноч такая, як сотні,
Мільёны самотных начэй
Калі дзьмуў ветрык павольны,
Не заплюшчыць ад думак вачэй.

Ты стаяла ў белым адзенні,
Вецер дзьмуў на твае валасы.
Можа, гэта гасне надзея
І мінулі твае часы?

Можа, болей не будзе света?
Цемра, жудасць да нас прыйшлі?
Ты стаяла, а хуткі ветрык
Год за годам сціраў з зямлі.