Ты ведаеш, як дагарае зорка,
Лязом святла кранаючы нябёсы?
Як хвалі прадчуваюць шторм на золку
І туляцца з пяшчотай да уцёсаў?
А як чароўна пахнуць кветкі ружы,
Калі ў букет зразаюць іх нажніцы;
Як моц ракі змагаецца са сцюжай,
Каб плынь адчула вольная вадзіца?
Вось так аднойчы ў душы чаканне
Саспее ў пачуццяў крыгаход
Й мелодыі спазнённага кахання
Адчайна-яркі прагучыць акорд.