Ты вярнуўся да мяне,
Як вяртаецца надзея.
Зноў каханне палыхне,
І суцешыцца завея.
Я не стану маляваць,
Што хачу ў табе ўбачыць.
Можна проста памаўчаць:
Сэрца важнае адзначыць.
Я маўчу не злуй, не трэба.
Вочы нам даюць адказ.
Сонца ты вярнуў на неба,
Бо каханне цешыць нас.