Час мiнае няспынна
                                                       Iмчыцца уперад – годзе!
                                                      Трэба зрабiць прыпынак
                                                      З назвай «Тысячагоддзе»
                                                       З гэтай нагоды слушнай
                                                      Ты зачакай, мой народзе
                                                      Крыху спынiсь, паслухай
                                                      Крокi тысячагоддзя
                                                      У мiнулае не вярнуцца
                                                      А каб i  можна – ня пойдзем
                                                      Дай да цябе дакрануцца
                                                      Трэцяе тысячагоддзе
                                                      Давайце пакiнем свары
                                                      Мы пры такой нагодзе
                                                      Хай здейсняцца нашы мары
                                                     У новым тысячагоддзi
                                                      Наша жыццё – у веры
                                                      Як дарагому госцю
                                                      Разам адчынiм дзверы
                                                      Трэцяму тысячагоддзю