Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты+Я+піва=Каханне

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Я з вечару не піў,
І ты, як сон, прыўкрасна,
Сапіш, як вожык, з’ехаўшы ў сон.
Ў люстэрку нейкі твар,
І ранішняя казка
Змяняецца штодневым бадуном.

Паўсюду каўпачкі
Ад піваперапою,
І пад вачамі цемныя мяшкі.
Балючыя мазгі ,
Як быццам што жывое,
Каўбасяць па пустэчам галавы.

Я выйду ў садок,
Вазьму піўка 2 літры
І пальцамі зарыюся ў пясок,
Каб зноў набыла тон
Вясновая палітра,
Прачнуўся твой вясёлы галасок.

Я так цябе люблю,
Кахаю, што ёсць сілы,
Я за цябе ўсіх перамагу,
Але, прабач мяне,
Яшчэ люблю і піва
І да яго курыную нагу.

Я ж п’ю не на сябе –
Усё цябе кахаю,
А ты за гэта на мяне крычыш.
Ты лепей памаўчы,
Бо я перажываю
Пакуты ў пустэчах галавы.

Я чую – не магу,
Аддаць табе, што можна,
І адчуваю на душы тугу,
Таму я піва п’ю –
Яно мне дапаможа,
І я цябе ў квадраце палюблю.

Бо неяк ўсё не так,
Бо неяк не прыкольна -
Хачу аддаць, але не маю як.
Я ведаю адно:
Цвярозы - недастойны.
А вып’ю - дык нічо такі чувак.