Пісаць аб чым?..
Думкі няма.
Муза мяне
Знойдзе сама!
У акно гляджу –
Пра тое,што бачу,пішу.
За акном – вуліца,
Машыны і людзі на вуліцы,
Над ёю неба хмурыцца.
Хмары закрываюць сонца,
Яны плывуць і плывуць бясконца...
Але дажджу няма.
Прырода наша,яна,
Што робіць – знае сама.
Надвор’е заўжды
Успрымаю,як ёсць.
Ва ўсе перыяды
У прыроды я – госць.
Бог дае нам цяпло,
Дае дождж,
Дае святло
І дае жытло.
Я дзякую Богу
За ўсё,што ёсць!
21.07.2009 г.