У белым ветразі завей,
У шэрым змроку зімняй ноччу
Ты назаві мяне сваёй,
Ты агукні - і я пакрочу!
Ты пазаві, каб голас твой,
Быў для мяне выратаваннем,
Каб зноў адчула, што з табой
Змагу пражыць я без спагнанняў.
Не разбіраючы дарог,
Пайду насупраць злому лёсу.
Каб ты хоць крыху, любы, мог
Адчуць журбу душы дзівоснай!..
…Але. Навокал - цішыня
У белым ветразі завеяў.
У шэрым змроку, аж да дня.
… Дарую ўсё… І разумею.