Зоры.
Хоць яшчэ і зімовыя,
Але свецяць так яскрава,
Што ў душы нараджаецца мара,
Прагнеш пейзажы каляровыя,
Каб надышоў час,
Новы.
Паветра.
Хоць яшчэ і марознае,
Але чуеш подых вясны,
Надыходзячы пах лясны,
Уяўляецца раніца росная,
Не хапае толькі цёплага
Ветра.
Чаканне.
Пасля доўгіх халадоў,
Працяглай самоты,
Забыць пра турботы,
І сустрэць усіх сяброў.
А галоўная надзея —
Каханне.
Жадаю, каб збыліся ўсе мары,
Жадаю, каб збыліся ўсе мары, і ты абраў новае каханне...