Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У дуброве

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Лес гаротны маўкліва стаіць.
Ад дажджу засмуглелася даль.
Ліст збуцвелы ў нагах шаргаціць.
І паветра - зусім не крышталь.

Мокнуць дрэвы, карункавасць крон
Упрыгожыла шэрань нябёс...
Глуха, ціха, было як здавён,
І дажджынкі, як пацеркі слёз.