У гэтым свеце, даволі брыдкім дзеля прыгожага памірання, я не зраблюся самазабойцай, не захлынуся агіднай тванню.
Я буду ўпарта наперад крочыць, стаіўшы погляд калючы воўчы, у кулак заціснуў сваю Надзею. Я не загіну - я ўзмацнею!