Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У Гомлі, дзе маўчаць званы...

Сярэдняя: 4.7 (13 галасоў)

У Гомлі, дзе маўчаць званы
І дзе дрыгва люд паланіла,
Стаіць, нібыта вартавы,
Наш ГДУ імя Скарыны.

Прырода невуцтва і здрад
Яго ў дзень гневу спарадзіла:
І кафедры, і дэканат
Расейскай мовай напаіла.

Яна ільецца на філфак,
І немагчыма на’т хавацца.
І застывае у глуздах
Густой смалою рэнегацтва.

Туды і бусел не ляціць,
І зубр не йдзе. Адное вецер
На месца смерці набяжыць,
Каб мчаць атручаным па свеце.

Калі заплача хмара ўсё ж,
Разбавіць піва смак “ванючы”,
То з карпусоў сцякае дождж
Расейшчынай ў пясок зыбучы.

Ды чалавека Нехта Там
Ісці у ГДУ прымусіў.
І той пайшоў пасля 100 грам,
І праз пяць год дамоў вярнуўся.

Прынёс атручаны дыплом,
Даведку на размеркаванне.
І пот на твары ручаём
Сцякаў ад ранку да змяркання.

Прынёс—і саслабеў, і лёг,
І ўсё адно маўчаць ён мусіў,
І дуба даў ля нечых ног.
Відаць, для славы Беларусі.

А нехта мовай напітаў
Расейскаю свае прамовы,
І рэнегацтва ён прызнаў
Для ўсіх паўсюль абавязковым.



З Альмаматэр --- Дык хай

З Альмаматэр
---

Дык хай далей бы і жыло
Ў ГДУ тым рэнегацтва,
каб і па-руску ў ім было
з такой нянавісцю вар'яцтва

Каб выпускнік той ВНУ
займеўшы свой дыплом злаваўся?
Ён рэнегат быў, або нуль?
Калі вучыў іх выкладацца?

На вучнях вучацца яны,
усе(!) выкладчыкі паўсюдна!
...
-Такі ідэйны... і жывы!?
У гэнай мове?
Хай злуюцца!

Але не буду злосным я.
Я не упарты, не ідэйны,
каб забіваць амаль дзіця
за тое,
што ён любіць рэўна.