Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У горад! Хлебам не кармі...

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

У горад! Хлебам не кармі...
(Дзе абжывуцца — там папросяць.)
Слабеюць нашы карані,
I кроны меней пладаносяць.

Прыедзе брат і той, глядзі,
Мне пальцам торкае у грудзі:
— Ты па рэдакцыях хадзі...
У горад едзь... Праб'ешся ў людзі...

Яшчэ мой розум не зачах...
Ці мне за славаю ганяцца?
Адкуль мне ў людзі прабівацца?
Я на людскіх заўжды вачах.

А я прывык, як мой народ,
Мець ясны клопат пажыццёвы.
Я перажыў з ім недарод
I зноў пасеяў хлеб і... словы.