Я адчуваю подых нябесны,
Кроплі-расінкі іскрацца на сонцы,
Мне ў чатырох сцянах сёння цесна,
Хвойны гушчар стаў маім абаронцам.
Рысі, вавёркі сталі сябрамі,
Ў папарацях я ляжу-спачываю
І захапляюсь леса дарамі,
Як на дзівосы на ўсё пазіраю.
Быццам вядзьмару, пчолы прыносяць
Мёду свайго мне - які ён салодкі!
Песню спявае чмель-сцяганосец,
Як мне прыемна пад хвоі бародкай!
Панна лясная казку гаворыць,
Дзед-лясавік абярэг выразае,
Проці хваробы мне яго дорыць,
І, нібы зданнё, умомант знікае.
Слаўныя зверы, духі, бывайце,
Трэба вяртацца мне ў каменны горад,
Клопатам родны лес сагравайце,
Наша сяброўства ня знішчыць і молат.
А хто адрэдагаваў?
А хто адрэдагаваў? "Кроплі-расінкі яскрацца". Менавіта "яскрацца", а не "іскрацца". Ад слова.
Ад слова "яскарка".
Ад слова "яскарка".
Калі ўжо па ГУГЛу, або па
Калі ўжо па ГУГЛу, або па слоўнікам вырашаць, як і з "пахам" лугоў, дык слова "яскарка" не існуе.
І калі ўжо тут яскравасць надаваць, дык варта было пісаць- "Кроплі-расінкі яскравы на сонцы" пасля кропкі, а не коскі; як тлум таго, што здольны зрабіць "подых нябёсны".
Але ж што спрачацца, калі нават класікі не не ды і звярнуцца да невядомых раней або пасля слоў?
Напрыклад тут у Купалаўскай "Спадчыне" перадапошні слупок сканчваецца "вандоламі". Вось перакладаў і вырашыў, што гэта ўсё ж ткі "вандалы".)
Не злуйся толькі. Сам такі)))