Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У калыханку сыну

Сярэдняя: 4.4 (79 галасоў)

Свет мой — голенькі ды босы,
Мой бялюткі бацянок,
Засынаеш, як дарослы, —
Пад галоўку кулачок.

Спі... Зырчэйшая за лотаць
Узышла зара ў акне.
Хто нас можа запалохаць,
Калі ты ўсміхнуўся мне?

I сама я на паўслове
Заціхаю. Ноч... Спакой...
Спі, твой раначак ружовы
I блакітны вечар твой.
Спі, мой сыне, спі, мой болю,
Спі, крыло майго жыцця...
Я й сама цяпер з табою,
Як вясёлае дзіця.



Вельмі прыгожа!

Вельмі прыгожа!

дзякую

дзякую

Ад такіх вершау становіцца

Ад такіх вершау становіцца святлей на душы.

этот стих за душу

этот стих за душу берет.......

очень неплохо

очень неплохо