Хоць і мялюсенькі сыпіцца снег
Гурбы растуць і таўсцеюць
Свой прыпыніла мяцеліца бег
Быццам стамілася веіць
Хочацца ёй адпачыць ад турбот -
Хопіць гудзець і круціцца -
Выспацца легчы ці ў сад, ці ў гарод
Снежнаю коўдрай накрыцца
Каб адпачыўшы, устаць маладой
На белы свет падзівіцца
І веснавою вясёлай вадой
Зноў зашумець, заіскрыцца
Г.С.