У хаце ноч адна начуе,
Ніхто не стрэне тут мяне.
Не прыгарне. Не пацалуе
Ў маёй радзімай старане.
Аглохлі сцены мілай хаткі
І не раскажуць ні аб чым...
Пяшчотны голас мілай мамкі
Знік у прасторы, нібы дым.
Бэз сіратліва выкіпае
Пад шчодрым сонцам,
за вакном.
Мне так журботна:
не страчае,
не кліча маці ў родны дом.
Журботны верш, але напісаны
Журботны верш, але напісаны выдатна.