У хвалі восеньскай вады Глядзяцца клёны залатыя. Па розных берагах ракі Стаім затоена-чужыя.
А сонца – роднае і вецер, І лес раднейшы з хвіляй кожнай, І гэтак вабіць бераг твой, І мне адной туды няможна.