Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У клясе

Сярэдняя: 3.9 (11 галасоў)

Шумна у клясе, шумна i нудна,
Сьцены шырокiя душаць мяне.
Словы вучыцеля цiха, марудна
Льлюцца, iх слухаць ня хочацца мне.
Там, ля дзьвярэй, так вясёла сьмяюцца,
Тыя - чытаюць, другiя - крычаць,
Я... я гляджу на праменьнi, што йрвуцца
У цёмную клясу i ў шыбах гараць.
А з-за вакна мне шапочуць таполi,
Неба сiнее, прыветная даль,
Даль, што ня зьведаць яе нам нiколi,
Сьветла-празрыстая, быццам крышталь.
Дыхае сьвежасьцяй сад пажаўцелы,
У салi "Адвеку мы спалi" пяюць...
Нудна сядзець мне у клясе дзень цэлы,
Як цераз вокны нячутна, нясьмела,
Восенi гукi плывуць...