Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1921

Сярэдняя: 4.8 (16 галасоў)

З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мiмаходам
Долi ходы думкай-краскай!

Кiнем поклiч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклiчам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!

Для унукаý, для праýнукаý
Расцярэбiм сцежкi-шляхi;
Хай пануюць над прынукай -
Каб аж к небу лёту ýзмахi! ..

Над. зямлёй зардзiць вясёлка
После бураý лixaлеццяý;
Бацьку, мацi жыць нялёгка, -
Хай жа лёгка жывуць дзецi!

З Новым годам,што крынiцай
Новай пойдзе ý пераходзе
Беларуская зямлiца!
Беларускi наш народзе!



Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)

З'явілася, і чую сіл крыніцу,
І думы незвычайныя мае, -
То боль жыцця, то лёгкасць смерці сніцца,
І сэрца незнаёмае пяе.

Яна ж красой варожыць, чараўніца:
Як гады, віснуць косы з плеч яе,
А вочы з-пад павек - з-за хмар зарніца,
І тайнасць складак вопраткі заве.

Атручан хмельным соладам кахання,
На кліч таёмны йду без дум, пытанняў
Вітаці светлавокую Лауру.

А з вуснаў шчырых рвецца ўжо санет
Гучны, нібы віхор свавольны ў буру,
І радасны, бы ўлюблены паэт.



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Люблю, не знаючы пуціны,
Ісці праз лес балота, гаць,
Мінаць квяцістыя нізіны,
Пад грушай ў полі спачываць;

Спаткаць між жыта крыж пахілы
І старца з хлопчыкам малым,
Звычай шануючы мне мілы:
«Дабрыдзень!» — прывітацца з ім;

Прайсці ўзжоўж вёскі беднай, шэрай
З панурым радам сумных хат,
І думаць: як ты тут ні мерай,
А ў беднаце гаруе брат;

І напаткаць руіны ў полі,
Дзе мох на рэшце сцен узрос,
І занудзіцца мімаволі,
Згадаць замчышча сумны лёс;

Не зразумець, чаму руіны
Ў сабе таёмны тояць жах,
І ці не светлы для Краіны
Відаць наперадзе ўжо шлях?



Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Мы любім даўнія паданні,
Быліцы сівых песняроў.
Няхітры іх апавяданні
Аб справах мінулых часоў.

Нам даспадобы чэрпаць веду
Гісторыі з пажоўклых кніг;
З рукопісаў пра быт прадзедаў
Даведацца, што сведчыць мніх.

Прыемна нам дзядоў надзеі,
Іх тайны думы адзначаць,
Вялікія ў мінулым дзеі,
Дзе й як змагалась наша раць.

Шануем мы бацькоў імёны:
Навука й прыклад нам яны;
І помнім мы і веча звоны,
І вольнасць роднай стараны;

І нат мамэнты заняпаду —
Ў далёкім сумныя лісты —
Распазнаваць нас вучаць здраду
І родзяць помсты гнеў святы.

Але нам будуць ўсё ж мілейшы
Часы, калі з нізін, балот
З надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых
Устане ўзбуджаны народ.

Не відна йшчэ у завірусе,
Куды ляжыць ягоны шлях,
Але дух творчы ў Беларусі
Жыве й змагае долі жах.

І, можа, толькі той збаіцца
Падзей вялікіх нашых дзён,
У кім жыцця не б'е крыніца,
Хто спіць і здолець недуж сон.