Сягоння свята Перамогі
Вялікі дзень і дарагі!
Дзяды нам здабылі свабоду
Шчасліва ўнукі каб жылі.
Каб жылі мірна ва ўсім свеце,
Каб бераглі свае карні.
І каб запомнілі ўсе дзеці
Як цяжка мір ім здабылі.
І ў час калі насцігне гора
Ўсе з'ядналіся ў аблок.
І ў кожнага была апора
Да Перамогі новы крок.
Каб памяць у душах захавалі
І праз гады і праз вякі.
Чумы карычневай не зналі
І вірус знішчылі ў жыцці.
Хай сонца свеціць над краінай
Жыве хай слаўна Беларусь!
Звярнуся да яе з павінай
І шчыра ў думках памалюсь.
07.05.2020г. Лілія Воранава (Журавінка)