Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У паэта спыталі...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У паэта спыталі:
"Няўжо кожны раз ты з натхненнем на"ты"?
Штось не верыцца ў гэта.
І не верце,не трэба,але ўжо тады
Не было б ні натхнення,ні самога паэта

Не з'яўлялася б муза ў абліччы святой,
І мелодыі слоў мы б ніколі не чулі,
І жыцце аддавалі бы ночы сляпой,
Прахадзіўшы ў адной шэрай,зрэбнай кашулі.

Быццам тыя краты,берагліся б святла,
Што нясе ў падарунак цяпло і спагаду,
І нікчэмнасць,як ворага,паліць датла,
Калі бачыць,што доўга не дасць з ею рады.

Усей істотай цягнуліся б мы да вады
Ў спякотны,пранізліва-мроіўны поўдзень,
І апроч непапраўна-жывучай бяды
Не змаглі б анічым посуд лесу напоўніць.

Ды мінаючы цень,бы скляпенні муроў,
Адраджае паэзія душы,ратуе.
І паэт,як анел,усю з'яднаўшы любоў,
Першы крок немаўляці-натхнення пястуе.