Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У планеты на плячах

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Аднойчы дождж пайшоў знянацку,
і сонца яркае заліў,
у дзіцяці адабралі цацку,
якую дужа так любіў.
І слезкі гаркія ліюцца
па шчочках, вуснах і руках,
а дзесьці коршуны дзяўбуцца
у планеты на плячах.
Страляюць з куляметаў, пушак
збіваюць душы з іх арбіт,
як паляўнічы нішчыць птушак
і яшчэ болей хоча збіць.
А што калі планета - птушка,
а паляўнічы - чалавек
і ўжо накіраваў ен пушку
ці дажыве яна свой век?
А ў планеты на плячах
есць пушкі розныя...і дзеці
у якіх слезкі на шчаках
і хто іх можа сцерці?
І хай планета наша цацка,
што смела едзе ў небыцце,
дзе зброя нішчыць усіх драчкай,
і ўсе ж галоўнае - жыцце.