У ПЛЫНі ДУМАК.
Бывае час,
калі паволі думкі,
змываюць ў сэрцы засмучонасць,
і не шукаючы прытулка,
цякуць празрыстым ручаём…
Які смяецца, а не плача,
які ня ведае бяды,
я ў ім,
караблікам дзіцячым,
плыву няведама куды…
Няхай нясе пакрыху, ціха
мяне мой мысленны ручай.
Мяне ў ім не чапляе Ліха,
мяне не топіць ў ім адчай…
Навокал – цішыня, і нега.
Ні воблачка у небе сінім.
І крыху жаласна, што нельга
Усё жыццё быць ў гэтай плыні…
*+*
12 лютага 2014 г.
**(час – время; думкі – мысли; не шукаючы – не присматривая;
прытулак – удобное местечко; ня ведае – не знает; дзіцячым – детским;
пакрыху – нескоро; чапляе – задевает; адчай – отчаяние;
навокал – вокруг; воблачка – облачко; крыху жаласна – немного жалко;
нельга – нельзя,невозможно; усё жыццё – всю жизнь; плынь – течение).