Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У пошуках нерушы

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Твайго шэпту было б дастаткова
каб спыніць мяне
аднаго толькі дотыку
да засмагленых вуснаў

насмакаваўшыся ўдосталь
тваёй абыякавасцю
цяпер туляюся
у пошуках нерушы

каб схавацца
ад свету што з глузду з’ехаў

адгаворка такая ёсць
ад сябе хаваюся насамрэч