Неба палае жывой маладосцю…
Будзем вітацца мы з гэтай вясною.
Я зазіраю ў промні, а хтосьці
Крочыць да сонца сцюдзёнай парою…
Недзе далёка між гор і прыступкаў,
Можа, на дне… а’бо ка’ля вяршынь,
Сцяўшыся… Рвецца марудна і хутка,
Мроі збіраючы ў роўную плынь.
Над дыяфрагмай хавае ў сэрцы
Веру, што поўніць шалёную кроў…
Надзя ў скронях маланкай заб’ецца…
Позірк ласкавы падорыць любоў…
Неба палае імжыстым блакітам,
Буду разгадваць жыцця віраванку,
З промнямі крочыць па сонечных плітах,
Песні спяваць веснавому світанку!...