З самай раніцы не спіцца:
Сёння — самая пара,
Каб паехаць па суніцы
У лясны таемны рай.
Промні-ніці залатыя
Скрозь лістоты ізумруд
І чырвоныя буйныя
Ягады — прыроды цуд.
Пах прытоенай спакусы,
Міг вагання. А затым
Шэпт гарачы вусны ў вусны.
Цуд прыроды… Рай… Ляцім…