Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У ЦЁМНУЮ НОЧ

Сярэдняя: 5 (169 галасоў)

Звініць, заціхае маленькі іскрысты званочак,
На коніку едзе кудысьці старэнькі паночак.
Ноч абдымае абшар, небагляд хрусталёвы,
і шлях цераз лес накрывае коўдрай сталёвай.

Рыпіць вазочак абадком і пяе cвае песні,
Туман паміж мхоў мокрыя хусткі развесіў.
і змрок дагары, і не блісне далёкі агеньчык,
Да раніцы спіць за гарою кірпаты праменьчык.

Месяц, як шабля, здзіўлена ўніз пазірае,
Куды едзе воз той? Што ноччу ў лесе шукае?
А стары панок, нагарнуўшы на ногі саломы,
Заснуў і не бачыць, што шлях ужо невядомы.

Вазок вязне коламі ў чорным халодным балоце
і цені, як зданні, стаяць у замерзшым чароце.
і грукае жах уначы і з бакоў, кругалля абступае,
А след ад вазка на зямлі старанна лісцем сцірае.

Ціха ў полі - ні звону, ні скрыпу, ні груку,
Водзяць зданні вазок, як сляпога па кругу.
і галосіць ля леса птушка крыкам жахлівым,
Апусціўся да долу туман у паклоне маўклівым.