У цеснаце—не ў крыўдзе
Матулі цябе ліпень падарыў
Пад птушак бесклапотны звонкі спеў,
І трыццаць пяць гадоў з тае пары
Прайшлі, як быццам віхар праляцеў.
З’явілася на свет ты, каб жыць з песняй,
Даў талент табе Бог іграць, спяваць.
І будзе сёння можа крыху цесна
Сябрам, якія прыйдуць віншаваць.
Ды ў цеснаце—не ў крыўдзе, кажуць людзі,
Абы настрой цудоўны, весялосць.
Спяваць у твой дзень нараджэння будзем,
Пакуль не зойдзе ў хату ранак-госць.
1996 г.