Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У вясковай лазні

Сярэдняя: 4.7 (13 галасоў)

Вясковая лазня.
Палок.
Расплывіста цені ў радок.
Мужчыны, сапраўдныя д’яблы, -
Якочуць у пары заядла.
Здаецца – з плячэй ужо дым,
А хтосьці: “Паддай нам, Вільгільм!
Вады не шкадуй, лі паўкубка,
Каб вушы круціліся ў трубку.
Ну сёння, браточкі, і лазня…
Хутчэй адчыніце прылазнік!”
Мужчыны з палка – як гарох,
Прыселі і “Ух, ты!” ды “Вох!..”.
Аж поўня – у снежнай сукенцы –
Смяецца цішком пад акенцам.