Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У высокай траве за дзядзінцам...

Сярэдняя: 2.3 (4 галасоў)
У высокай траве за дзядзінцам
Ад паўдня не чуваць цвыркуна.
Грае вецер на вольнай катрынцы,
Выклікаючы з хмар перуна.

Непрыкметны і хісткі званочак
Адцураўся сваіх памыслот,
Паварочвае сінія вочы
На грымлівае хмары прылёт.

Бы адвеку ён хмары не знае
I не чуў,
                як пярун пазаве
З-за далёкага небакраю
Сілы-ўдачы сваёй галаве.

Грымне гром —
                              перуновая ўцеха —
Свет грымотамі апаўе...
А як сціхне
                     і вернецца рэха, —
Свет пачуе: званочак пяе.