Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты для мяне – галаваломка...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ты для мяне – галаваломка,
Паталагічны неспакой:
І без цябе вярэдзіць ломка,
І з табой...

Чым я глыбей праводжу межы,
Каб утрымаць у іх сябе,
Тым больш пакутліва залежу
Ад цябе...

7.05.2012