Зіма дарогі завірушвае –
Снягі ад краю і да краю.
Спусцелых гнёздаў капялюшыкі
Сумуюць у прыціхлым гаі.
Пад нізкім небам хаты зніцяцца.
Ляцяць сняжынкі боскай маннай.
Зноў гурбы непраходна высяцца,
Дзе бегаў сцежкай натаптанай.
Падкіну шчодра дроў бярозавых,
Каб грубка полымем зайграла,
Паклічу ў госці ноч марозную:
Даволі ў полі бедавала.
Праз пару тыдняў люты злюціцца,
Вясна пралескамі праб’ецца,
І сакавік над чыстай вуліцай
Румянай поўняй усміхнецца.