Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Пастух

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Вецер пасвіць аблокі. Урыўкамі страчаных сноў
Ападае імжа з закарэлых, бязмежных нябёсаў
На галовы марэных, кудлатых дубоў,
На шляхі да прамоклых, раскінутых вёсак.

Неба лашчыцца ў зорках, а колькі на ім чарнаты!
Ні прасветаў вакол, ні асмуглых, ні светлых разводаў…
Млечны шлях, нібы здзёртыя з цела бінты,
І таемна варожаць на іх лялькаводы.

Вецер гоніць аблокі. Шукаю пакінуты след,
Я – няўмелы шчанюк пастуховай, вясковай сабакі:
Дзе яно, прыцягненне суседніх планет,
Паралельных сусветаў таемныя знакі?

Жмут ірваных аблокаў вяхоткай на кронах лясоў
Ачышчае настылае неба амаль да блакіту.
Мой сусвет ад птушыных, жывых галасоў
Набухае нястрымна святлом сакавітым…