Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Пісьмянкоў луг

Сярэдняя: 2.8 (8 галасоў)

Па-над лугам павольна вальсіруе бусел,
Вечаровай расою пакосы блішчаць,
Ці даўно проці ночы ў стваральнай спакусе
Па тым лузе блукала паэта душа?

Ёй хацелася стаць на крыло і ў блакіце
Прыцягнення зямнога закон парушаць.
Узнялася яна. Толькі, як ні маліце,
Луг ніяк не пакіне паэта душа.

Нам за лёсам спяшацца ад лета да лета,
Рана – позна зямное жыццё завяршаць…
Дык чаму ж у чароўных сузор’ях сусвету
Па тым лузе сумуе паэта душа?