Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Слова

Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)

Ружавым світанкам над соннай ракою,
Дзе бераг накрыўся туманам сівым,
Я Слова пачуў і не стала спакою
Ў гарачым, даверлівым сэрцы маім.

Я Слова пачуў і прачнуліся гукі.
Зязюля адкрыла імгненням падлік,
Вярнуліся шоргаты, свісты і грукі,
Твар сонца вячыста над светам узнік.

Пачалі ў лістоце прывольнай дубровы
Нястрымана птушкі скакаць - стракатаць:
“Табе, чалавеча, сінечай вясновай
Падорана Слова. Ці ёсць, што сказаць?”

Удзячны заўсёды такім суразмоўцам,
І полю, і хмарцы, што ў небе плыве…
Маё спавядальнае, сціплае слоўца
Трывожнаю радасцю ў мове жыве.