Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Сумная песня кахання

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я жыў тваімі спадзяваннямі.
У хмельных снах на ўскрайку лета
Паміж кароткімі спатканнямі
Пісаў верлібры і санеты.

Я ведаў, што жыццё віруе
Недасканаласцю сюжэтаў:
Каханне болей не даруе
Свайму апальнаму паэту.

Мільгала сонечнай хусцінкаю,
Зрывалася шчаслівай знічкай,
Цурчэла песняй лебядзінаю
Мая натхняльная крынічка.

Я ведаў, што жыццё віруе
Недасканаласцю сюжэтаў:
Каханне болей не даруе
Свайму апальнаму паэту.

Хоць ночы мрояцца падманамі,
А я чакаю і гукаю.
Не бачу сцежак за туманамі,
А ўсё шукаю і шукаю…