Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Чуйнасць

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

***
Ты чуеш, сціхлі першыя грымоты?
Ты бачыш, выспы сонечных вачэй
На шыбах, дзе абрысы самалётаў
Губляюцца на просцінах начэй?

Іх гасне след, як і каханне ў словах
Цьмянее, абрываецца ў радках,
А надвячоркам гулка і вяснова
Сінеча з сэрцам б’ецца не ў ладах.

Зноў сніцца ветлы салаўіны шчогат
У хвосткіх прыдняпроўскіх лазняках
І водар разварушанага стога,
І сырадою непаўторны смак.

Жыццё на волю рвецца без аглядкі,
Учынкаў шчырасць, шчодрасць сціплых слоў…
Ручай між намі, вузенькая кладка,
Мінуласць і бясконцасць чуйных сноў.



Патугі штосьці напісаць...

Патугі штосьці напісаць...