Я пайду па дарозе ў застуджаны вечар,
Дзе здзічэлае лісце пад ветрам пяе.
Дождж нязграбна мяне прыабдыме за плечы
І густога змяркання таропка налье.
З незвычайным гучаннем знаёмых рапсодый
У пранізлівых кроплях патонуць агні.
Пастаю па калені ў цішы. Сонца сходзіць
З невыноснай тугой па напружаным дні.
Хмары месяц люляюць утоена, сонна,
Навальніцы бразготка ўсё бліжай грыміць…
Нешта зменіцца заўтра, а можа і сёння.
Праз імгненне, ці зараз зара дагарыць