Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

УЛЕТКУ

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Разгараецца лета… Гудзе… Палымнее..
Колькі красак у лузе!.. Спыніся… Счакай…
Хараство найсвятое, што песціць і грэе,
Ты ласкава і ціха душой прывітай.

Ў чабаровым настоі, у паху хмялёвым
Столькі цуду зямнога і боскай красы!..
І люструецца казачная васільковасць
У празорынах чыстай крыштальнай расы.

Лугавыя званочкі гасцінна прывецяць
Песняй шчырай, прывольнай і роднай здавён…
Знікне, счэзне кудысьці — як друз той, як смецце —
Надакучліва-шэры жыццёвы прыгон.

Каласяцца жыты ля старога гасцінца,
І гамоніць разложысты дуб ля мяжы…
Гэта тое, на што нельга, дружа, забыцца,
Чым патрэбна — як дарам зямным —даражыць.

Разгараецца лета — шматфарбна, шматспеўна…
Краскі ў лузе палаюць наўздзіў, зіхацяць.
І так хочацца свет гэты роднасна-крэўны
Мне ласкава і ціха душой прывітаць.