Упэўненасць -
Толькі крок па зямлі,
Толькі адзін крок.
Святое
Пэўна не стане святым
Толькі ад нашых ног.
Каханне
Не будзе лягчэй забыць,
Бо гэта не проста сон,
Бо гэта не так,
Як у дождж раскрыць
Над галавой парасон.
І мабыць таму
У залеву і стынь,
Калі падходзіць чарга,
Я выбіраю
Мокнуць і стыць,
А не цяпло ачага.
Я выбіраю
Вецер і дождж,
Подых маланак ў тым,
Каб выбіраць
Ці гэты агонь
Ці толькі ягоны дым.
Самае страшнае - не адчуць,
Памылка не так страшна.
Хай побач будуць бруд і муць,
Каб толькі не цішыня.
Адказ не паможа даць гараскоп,
Калі праўду шукаць ў віне.
Я выбіраю
Гэта жыццё,
А не яно мяне!