„Упусці мяне ў хату“- просіць ціха снег,
Зіма злуецца, а цяпло - упускаць не хоча.
Ад скрыжавання завіруха пачала свой бег,
Не спыніцца да раніцы і гаспадарыць ноччу.
Заціхла пада льдом, стаміўшыся, рака,
Цяпер ёй да вясны не вырвацца з палону.
Трымае моцна за бакі яе сцюдзёная рука,
Ды лес як пляма ўначы імшыць зялёным.
Накрыўшыся хвастом, у дупле, вавёрка спіць,
Лёд не трашчыць - пяе, нямеюць у небе зоркі.
Далёкі месяц над зямлёй сярнічкаю гарыць
і цягне дымам раніцаю з хаты свежа-горкім.