Не могуць існаваць нязменна
І лад, і норавы грамадзтва,
І калі-небудзь непазбежна
Наканавана ім змяняцца.
Нажаль далёка не заўсёды
Праходзіць гэта мірна і спакойна,
І часам вельмі цяжкія нягоды
Даводзіцца пазнаць дзяржавам і народам.
І шэраг прыкладаў таму
Дала гісторыя Расіі,
Але напэўна нічаму
Яны нас ўсіх не навучылі.
Дагэтуль мы весь час здзяйсняем
Адні і тыя жа памылкі,
І нават не усведамляем,
Што робім кепскія учынкі.
Відаць, уж лёс у нас такі:
Хадзіць адвечна нам па колу,
Імкнуцца сэнс жыцця знайсці,
Сваёй душы здабыць свабоду.